40% беларусаў не ведаюць ніводнага беларускага выканаўцы
Такія вынікі даследавання, што правялі сацыялагічная лабараторыя "Новак" і беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Звыш за тысячы беларусаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча па ўсёй краіне задалі пытанні адносна іх улюбёных музыкантаў з Беларусі.
"У лідэрах беларускія ансамблі савецкіх часоў, статус беларускамоўных выканаўцаў – маргінальны", - такую выснову зрабіў дырэктар BISS Віталь Сіліцкі.
Першае пытанне сацыёлагаў тычылася выканаўцаў папулярнай музыкі з Беларусі. "Нікога не ведаю" – быў самы распаўсюджаны адказ (38,3%).
У лідэрах – Ядвіга Паплаўская, якая трохі апярэдзіла Аляксандра Ціхановіча (у яе 8,01%, у яго – 7,94%). Потым у рэйтынгу ідуць Ірына Дарафеева, Алеся, Інна Афанасьева (у межах 6-7 працэнтаў). У народны топ-10 трапілі таксама Анатоль Ярмоленка (5,7%), Уладзімір Мулявін (5,02%), Анжаліка Агурбаш (4,2%), Аляксандар Саладуха (3,8%) і Дзмітрый Калдун (3,2%).
Другое пытанне тычылася канкрэтна гуртоў з Беларусі. "Няма такіх" – так адказалі 26,6% апытаных, праўда большасць галоўны гурт назвала – "Песняры" (39,78%), потым ідуць "Сябры" (17,7%), "Верасы" (8,05%). Чацвёртыя – "Тяни-Толкай" (4,68%), за імі - J:Морс (4,27%). У дзесятцы таксама – "Ляпіс Трубяцкой" (3,86%), "Лепрыконсы", N.R.M. "Бяседа" і "Харошкі" (у межах 1-2%).
Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталь Сіліцкі праааналізаваў атрыманыя звесткі і зрабіў наступныя высновы: "Нягледзячы на 75%-ю квоту на радыё і тэлебачанні для сучасных беларускіх спевакоў, у дзесятцы любімых выканаўцаў чацвёра – спевакі з савецкіх часоў. Сучасныя эстрадныя зоркі маюць вельмі нізкі рэйтынг, а статус беларускамоўнай альтэрнатывы можна вызначыць як маргінальны. Дзівіць, што амаль 40% не мае ніводнага любімага беларускага выканаўцы! Лідэрамі па няведанні беларускай эстрады апынуліся Мінск і Гомель".
Пры гэтым даследчык звяртае ўвагу, што ў выпадку з гуртамі значна меншая частка, чым у выпадку асобных спевакоў, не мае ўлюбёнага беларускага гурта. "Тут дамінуюць савецкія брэнды, але бачная прысутнасць беларускамоўнай альтэрнатывы".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники