UDF

Новости

Еўра перакрочыў мяжу ў 4 200 рублёў

"Наша ніва"
03.12.2009
На пятніцу Нацбанк устанавіў афіцыйны курс еўра на ўзроўні 4 210,64 рубля (на чацвер ён быў устаноўлены на ўзроўні 4 198,36 рубля).

Курс даляра ўстаноўлены на пятніцу на ўзроўні 2 785 рублёў (на чацвер складаў 2 780).

Курс расійскага рубля — 95,24 (быў 95,68).

З часу аднамомантнай дэвальвацыі (з 2 студзеня, калі курс еўра быў устаноўлены на ўзроўні 3 703 рублі) афіцыйны курс адзінай еўрапейскай валюты вырас на 13,7%,

а з новага году рубель у дачыненні да еўра наогул дэвальваваўся амаль на 36,84% (на 1 студзеня курс еўра быў устаноўлены на ўзроўні 3 077,14 рубля).

Даляр з часу аднамомантнай дэвальвацыі вырас у дачыненні да беларускага рубля на 5,09%, а з 1 студзеня - на 26,59%.



Перейти на сайт