UDF

Новости

Хто хоча паставіць помнік Лукашэнку?

"Наша ніва"
03.12.2009
Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў "НовАК" і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў правялі чарговае апытанне. У яго рамках яны даведваліся меркаванне людзей, каму з вядомых беларусаў варта ўсталяваць помнік.

Найбольш запатрабаваным аказаўся помнік Пятру Машэраву. У неабходнасці ўшанавання яго памяці ўпэўненыя 9,4% апытаных.

На другім месцы апынуўся Іван Шамякін, чыю кандыдатуру падтрымліваюць 5% рэспандэнтаў. Далей па чарзе ідуць Ефрасіння Полацкая (4%) і Кастусь Каліноўскі (2,9%).

На пятым месцы цяперашні кіраўнік дзяржавы. Лукашэнку хочуць захаваць у скульптуры 2,7% апытаных.

Узгадваліся воіны Вялікай Айчыннай вайны (1,5%), Уладзімір Мулявін (0,9%), Васіль Быкаў (0,6%). Астатнія вядомыя беларусы атрымалі менш за паўпрацэнта — называліся і Зміцер Жылуновіч, і Дзед Талаш.



Перейти на сайт