БНБ прапануе стварыць новы АДС

www.udf.by
30 ноября 2009, 20:25
Беларускі незалежніцкі блок прапануе "усім палітычным дэмакратычным сілам Беларусі стварыць стала дзеючую кансультацыйную пляцоўку дзеля супрацы па шырокім коле пытанняў". Такое рашэнне прынятае 30 лістапада ў Менску па выніках паседжання Рады БНБ.

Як перадае прэсавая служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, кіраўніцтва БНБ таксама вырашыла накіраваць "максімальна шырокаму колу палітычных партыяў і дэмакратычных арганізацыяў запрашэнні сустрэцца ў панядзелак, 7 снежня, а 16-й гадзіне на Ўправе БНФ дзеля абмеркавання гэтага пытання".

Апроч гэтага, на паседжанні абмяркоўваліся пытанні больш цеснай рэгіянальнай супрацы суб’ектаў БНБ і адзінага спісу кандыдатаў на мясцовыя выбары.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ БНБ прапануе стварыць новы АДС