UDF

Новости

У Мінздароўя — тэрміновая нарада па пытаннях пнеўманіі

А 14‑й гадзіне ў пятніцу ў Міністэрстве аховы здароўя адбудзецца круглы стол па праблемах лячэння пнеўманіі.

На пасяджэнне запрошаныя галоўныя спецыялісты Мінздароўя, навукоўцы, кіраўнікі клінік, загадчыкі пульманалагічных аддзяленняў шпіталёў.

Паводле звестак на 10 лістапада (больш свежай інфармацыі Мінздароўя не дае) у Беларусі вірус высокапатагеннага грыпу A/H1 N1 знойдзены ў 185 чалавек. У 13 чалавек, якія памерлі ад пнеўманіі, знойдзены вірус грыпу A/H1N1. Колькі ўсяго памерлі ад пнеўманіі, не ўдакладняецца.

У аддзяленнях рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі зараз знаходзяцца 763 чалавекі, зь іх 43 дзіцяці.



Перейти на сайт