UDF

Новости

Недзяржаўную газету “Магілёўскі час“ па-ранейшаму не рэгіструюць

БАЖ
20.11.2009
Нягледзячы на тое, што рэдакцыя прыслухалася да мінулага адказу з Міністэрства інфармацыі і змяніла рэдактара, чыноўнікі ў рэгістрацыі выдання зноў адмовілі.

У чацвер, 19 кастрычніка, рэдактарка "Магілёўскага часу" Ганна Ільіна атрымала паперу з Міністэрства інфармацыі, у якой гаварылася, што прычынай адмовы ў рэгістрацыі выдання стала адсутнасць у паперах копіі дамовы з заснавальнікам і юрыдычнай асобы, на якую ўскладаюцца функцыі рэдакцыі.

Па словах Ганны Ільіной, да рэгістрацыйных дакументаў было прыкладзена рашэнне аб ускладанні функцый рэдакцыі на тую ж юрыдычную асобу, што з’яўляецца заснавальнікам. Але гэтае рашэнне, як высветлілася, не задаволіла Міністэрства.

У той жа час, па законе "Аб сродках масавай інфармацыі" (арт.1 п.26), калі заснавальнік і рэдакцыя з’яўляюцца адной і той жа асобай, дамовай паміж імі трэба лічыць менавіта рашэнне аб ускладанні абавязкаў.

"Што рабіць далей, не ведаю. Ну не заключаць жа з самой сабой дамову?" – пракаментавала сітуацыю Ганна Ільіна.

Нагадаем, што 9 кастрычніка Ганна ўжо атрымала адзін ліст-тлумачэнне з нагоды адмовы ў рэгістрацыі "Магілёўскага часу", дзе паведамлялася, што спадарыня Ільіна "не адпавядае патрабаванням кваліфікацыйнага даведніка "Должности служащих работников периодической печати", зацверджанага пастановай Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь №120 ад 31.08.2000 г.".

Але нават замяніўшы рэдактара, "Магілёўскі час" не атрымаў жаданай рэгістрацыі.

Нагадаем, што літаральна днямі Мінінфармацыі паўторна вярнула дакументы на рэгістрацыю недзяржаўнай газеты "Салігорск-плюс".

Недзяржаўную газету "Магілёўскі час" па-ранейшаму не рэгіструюць



Перейти на сайт