UDF

Новости

Багданкевіч будзе змагацца за змену выбарчай сістэмы

Паседжанне Грамадскай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адбудзецца 13 лістапада. Яе кіраўнік – Уладзімір Макей вызначыў тэму размовы як удасканаленне выбарчага заканадаўства.

Ганаровы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч выкладзе канцэпцыю змены выбарчага заканадаўства, падрыхтаваную экспертамі дэмакратычных сілаў. У размове са "Свабодай" спадар Багданкевіч сказаў, што галоўнае ў гэтых прапановах – пераход з мажарытарнай сістэмы на змешаную, калі частка дэпутатаў будзе абірацца, як і цяпер, па аднамандатных акругах, а другая частка – па партыйных спісах.

Дагэтуль невядома, ці будуць удзельнічаць у паседжанні прадстаўнікі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ, а таксама прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партыяў.

Сёлета ўжо адбыліся тры паседжанні Грамадскай кансультатыўнай рады. На іх абмяркоўвалі працэдурныя пытанні, наступствы фінансава-эканамічнага крызісу, магчымасці рэфармавання пенітэнцыярнай сістэмы.



Перейти на сайт