UDF

Новости

На поўдні краіны пацяплее да +13°C

"Наша ніва"
07.11.2009
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж). У асобных раёнах моцныя дажджы.

Месцамі туман. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да плюс 3°C, днём плюс 1—8°C, па паўднёва-ўсходняй палове плюс 9—12°C.

У Мінску 7 лістапада воблачна. Ноччу кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які пераходзіць у дождж), днём часам дажджы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°C, днём плюс 5—7°C.

8 лістапада па краіне часам дажджы, месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні 7—12 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°C, па паўднёвым усходзе да плюс 10°C, днём плюс 6—13°C.



Перейти на сайт