На Брэстчыне на палях застаўся несабраны ўраджай

"Еўрарадыё"
6 ноября 2009, 12:23
Баранавіцкая афіцыйная газета "Наш край" заклікала гаспадаркі раёна перад маразамі папрыбіраць нарэшце ўраджай.

Яшчэ застаюцца на палях 16% кармавой кукурузы, 17% цукровых буракоў і 4% іншых караняплодаў.

Тым часам, у дваццаці кіламетрах ад Брэста велізарныя сады спецгаспадаркі "Рассвет" стаяць непрыбраныя. Тысячы дрэваў абсыпаныя яблыкамі. Па ацэнцы супрацоўнікаў, уборка зойме яшчэ дзён дзесяць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ На Брэстчыне на палях застаўся несабраны ўраджай