Мінінфармацыі не зарэгістравала “Мар’інагорскую“ газету

baj.by
6 ноября 2009, 12:18
Міністэрства інфармацыі вярнула заснавальніку недзяржаўнай грамадска-палітычнай рэгіянальнай газеты "Мар’інагорская"» дакументы, накіраваныя для дзяржаўнай рэгістрацыі выдання.

У афіцыйным адказе ад 2 лістапада міністэрства, апелюючы да арт. 12 (падпункт 1.5 п. 1) закона "Аб сродках масавай інфармацыі", спаслалася на адсутнасць юрыдычнага адрасу ў рэдакцыі выдання.

Па словах Вольгі Кульчанкі — заснавальніцы і дырэктаркі прыватнага выдавецкага прадпрыемства "Тэлеграф-Інфа" (юрыдычнай асобы, якая выступае рэдакцыяй газеты), — гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.

Як паведамляў раней сайт БАЖ, сапраўды ў кастрычніку ў рэдакцыі "Мар’інагорскай" нечакана ўзніклі праблемы з офісным памяшканнем. 14 кастрычніка арэндадаўца — мясцовы прыватны прадпрымальнік — паведаміў, што Пухавіцкі райвыканкам прымусіў яго скасаваць дамову з прычыны «неплацежаздольнасці» арандатараў. Паведамленне пра гэта арэндадаўца даслаў рэдакцыі, райвыканкаму і Міністэрству інфармацыі.

Але, паводле спн. Кульчанкі, скасаванне не мела законнай падставы і супярэчыла ўмовам дамовы арэнды. Таму пытанне было вырашана ў той жа дзень, і газета захавала за сабой юрыдычны адрас, таксама тэрмінова паведаміўшы пра гэта ў Мінінфармацыі.

30 кастрычніка кіраўнік сектару рэгістрацыі СМІ і кантролю за выкананнем заканадаўства Мінінфармацыі Віктар Гурэцкі асабіста тэлефанаваў Вользе Кульчанка і яе арэндадаўцу і перапытваў, ці ёсць у рэдакцыі юрыдычны адрас. Абодва пацвердзілі, што дамова на арэнду памяшкання з рэдакцыяй «Мар’інагорскай» газеты засталася ў сіле.

Заснавальніца будзе дамагацца паўторнага разгляду дакументаў міністэрствам.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Мінінфармацыі не зарэгістравала “Мар’інагорскую“ газету