UDF

Новости

Драгічын: памерла настаўніца, якая наведвала Украіну

2 лістапада галоўны ўрач Драгічынскага раённага цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі Міхаіл Стахейка спраўдзіў інфармацыю пра раптоўную сьмерць 37-гадовай настаўніцы з Толкаўскай базавай школы.

- Яна памерла ад пнэўманіі, — заявіў суразмоўца карэспандэнту "Свабоды". — Больш дакладны дыягназ паставяць калегі ў Берасьці, куды мы накіравалі для аналізу неабходныя матэрыялы. Гаварыць яшчэ нешта дадаткова я ня маю права.

Настаўнікі Толкаўскай БШ, зь якімі таксама ўдалося пагутарыць, паведамілі, што ў пятніцу 30 кастрычніка быў апошні дзень заняткаў перад канікуламі. Настаўніца, пра якую гутарка, прыйшла на працу з прыкметамі прастуды, але правяла свае ўрокі і клясную гадзіну. Да ўрача зьвярнулася толькі ў панядзелак.



Перейти на сайт