Палітвязень Андрэй Бандарэнка галадае ўжо 2 тыдні
У Мінскім следчым ізалятары працягвае галадоўку прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Праваабаронца Алег Воўчак не выключае, што справа Мікалая Аўтуховіча будзе чарговым разам працягнутая на месяц. Палітвязень Андрэй Дубскі так і не атрымаў у калоніі працу.
Заканчваецца другі тыдзень галадоўкі прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, які дамагаецца справядлівага разгляду ягонай справы. З былым кандыдатам у дэпутаты Андрэем Бандарэнкам сустрэўся адвакат Дзмітрый Лаеўскі. Ён паведаміў "Свабодзе" пра тое, як пачуваецца галадоўнік.
"Асаблівых скаргаў не было, калі мы апошні раз бачыліся. Але, ужо адчуваецца, што чалавек ужо амаль два тыдні без нармальнага харчавання. Трэба адзначыць, што асаблівых праблем з боку адміністрацыі СІЗА няма. Яны разумеюць яго пазіцыю, але нічым дапамагчы не могуць, бо прысуд вынесены".
Першамайскі суд Мінска прызнаў Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасці фірмы, якую ён сам і заснаваў. Прадпрымальнік кажа, што яму пачалі пагражаць яшчэ падчас выбарчай кампаніі і адпомсцілі за тое, што пасля выбраў ён не супакоіўся, а пачаў абскарджваць вынікі.
Адвакат Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што ўжо падаў скаргу на прысуд, які вынес Першамайскі суд Андрэю Бандарэнку.
Актывісту "Маладога фронту" Арцёму Дубскаму, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калёніі, так і не далі працу. Пра гэта паведаміла маці актывіста, Алена Дубская. Паводле яе звестак, у лістападзе да сына ў калонію паедзе адвакатка для ўзгаднення пэўных працэсуальных пытанняў. Алена Дубская, спасылаючыся на адвакатку, верыць у хуткае вызваленне сына.
"Яна сказала, што будзе палова тэрміну і што, калі не будзе парушэнняў, то, магчыма, адпусцяць дамоў".
Другі варыянт, на які таксама спадзяецца маці Дубскага, — што яму зменяць зняволенне на "хімію".
У справе Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі няма бачных зрухаў. Праваабаронца Алег Воўчак, які з пачатку займаецца гэтай справай, мяркуе, што следства будзе працягнутае яшчэ на месяц, інакш справу ўжо б перадалі ў суд.
"Я б параўнаў гэтую справу са справай Захаранкі. Следчыя правялі пэўныя дзеянні, выніку няма, і цяпер цягнуць час у чаканні, як бы выйсці з гэтага складанага становішча".
Адвакат Павел Сапелка паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што на гэтым тыдні не наведваў у ізалятары свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча.
Паводле лістоў ад Уладзіміра Асіпенкі, следчых дзеянняў з яго ўдзелам на мінулым тыдні не вялося.