Баршчэўскі: У Беларусі з'явяцца новыя калабаранты

www.udf.by
26 октября 2009, 19:50
Спробай інстытуяналізацыі калабаранцкай апазіцыі лічыць экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі стварэнне Беларускага Незалежніцкага Блоку (БНБ).

Пра гэта палітык паведаміў у інтэрв’ю сайту www.udf.by.

— Я чытаў праект Дэкларацыі (аб стварэнні БНБ — аўт.). Там ніводнага слова пра змаганне з рэжымам няма, — падкрэсліў Лявон Баршчэўскі. Па яго словах, таталітарныя ідэалогіі камунізму і фашызму, асуджэнне якіх дэкларуе БНБ, — гэта "гістарычныя пагрозы". Тое, што новая кааліцыя не плануе бароцца з такой сучаснай з’явай як "лукашызм", "трывожыць" палітыка.

Як паведаміў Л.Баршчэўскі, спробу стварэння калабаранцкай апазіцыі і іншыя аспекты палітычнай сітуацыі ў Беларусі абмяркоўвалі 25 кастрычніка на сустрэчы ў Вільні дэпутаты Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Асноўнай тэмай абмеркавання была ўзгодненая палітычна-гістарычная ацэнка ролі Апазіцыі БНФ у пэрыяд барацьбы за аднаўленне незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў 90-я гады.

У наступным годзе, расказаў Лявон Баршчэўскі, які быў каардынатарам Апазіцыі БНФ, будзе 20 год ад стварэння Апазіцыі. У сувязі з тым, што журналісты і гісторыкі апошнім часам "пішуць шмат хлусні" пра дзеянні Апазіцыі БНФ, удзельнікі сустрэчы вырашылі ўзгадніць інтэрпрэтацыю падзей таго часу.

Марыя Кавалёва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ