Зампред ЛДП был осведомителем КГБ
Суд Цэнтральнага раёна Мінска працягвае разглядаць крымінальную справу намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутата Мінскага гарсавета Уладзіміра Карунаса.
"Народная Воля" папрысутнічала на адным з судовых пасяджэнняў і дазналася, што намеснік старшыні ЛДП не толькі прызнаў сваю віну па адным з эпізодаў справы, але і меў стасункі з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі.
Як паведамлялася, у 2007—2008 гадах Уладзімір Карунас атрымаў хабар ад трох грамадзян на агульную суму больш за 14,5 мільёна рублёў за наданне ім паўнамоцтваў памочнікаў дэпутата і выдачу адпаведных пасведчанняў.
У судзе Уладзімір Карунас паведаміў, што гэтыя грошы ішлі на ўтрыманне партыі. Маўляў, спонсарская дапамога не забаронена законам. Пры гэтым грашовыя паступленні і выдаткі ніяк не фіксаваліся.
Уладзімір Карунас таксама абвінавачваецца ў тым, што ў красавіку — маі 2006 года ён разам з жыхаром Мінска Васілём Кур’янам падбухторваў членаў сям’і аднаго з былых членаў ЛДП да дачы хабару ў памеры 6 тысяч долараў службовым асобам праваахоўных органаў і суда. За грошы тыя быццам бы абяцалі вызваліць ад крымінальнай адказнасці і спыніць крымінальную справу ў адносінах да былога партыйца і калегі Карунаса. Атрыманымі грашыма яны завалодалі.
Падчас судовага пасяджэння Карунас згадзіўся з гэтым абвінавачваннем, але адзначыў, што збіраўся вярнуць грошы пацярпелым, як толькі назбірае патрэбную суму. Таксама падсудны заўважыў, што грошы ён узяў толькі з-за таго, што яму была патрэбна аперацыя на вочы.
У працэсе судовага допыту Уладзімір Карунас прызнаўся, што некалькі разоў добраахвотна звязваўся з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі. Самы значны факт садзейнічання з КДБ ад-быўся, калі Карунас, кажучы простымі словамі, "здаў" аднаго са сваіх памочнікаў. Той, па словах Карунаса, не мог дамагчыся таго, каб яму вярнулі буйную суму. Не знайшоўшы афіцыйнай падтрымкі, ён вырашыў забраць грошы з дапамогай сілы. Аб гэтых планах калегі Карунас і паведаміў у следчыя органы.
"21 лютага я проста паведаміў усё па-сутнасці, — распавядаў на пасяджэнні Карунас. — Яго затрымалі на прывакзальнай плошчы разам з двума таварышамі. Пры сабе ў яго было дзесяць тысяч долараў".
Першыя слуханні па справе Карунаса былі перанесены з-за таго, што на суд не з’явіўся старшыня Ліберальна-Дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч. Чарговае пасяджэнне Гайдукевіч не прапусціў. Разам з ім у зале прысутнічаў сябра цэнтральнага камітэта ЛДП, артыст Яўген Крыжаноўскі.
Лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч адмаўляецца каментаваць справу Карунаса.
Пазіцыю кіраўніцтва партыі абмаляваў "Народнай Волі" Яўген Крыжаноўскі, які ўзначальвае аддзел агітацыі і прапаганды ЛДП.
"Зараз да нас прыходзяць дзесяткі і сотні лістоў, тэлеграм ад нашых партыйцаў з адным пытаннем "Што адбылося?", - распавёў Яўген Анатольевіч. - Першапачатковай задачай было даведацца, у чым справа. Таму некалькі чальцоў нашай партыі, і я ў тым ліку, прыйшлі на суд проста разабрацца. Калі чалавек насамрэч здзейсніў тое, у чым яго абвінавачваюць, то, безумоўна, гэта вельмі дрэнна. У тым ліку і для партыі. А калі чалавек не вінаваты, то - жахлівая памылка, якую трэба будзе выпраўляць. Мы будзем хадзіць і на наступныя пасяджэнні. Трэба ведаць усё, каб я мог адказаць: "Так, у нашай партыі быў злодзей" ці наадварот: "Гэта добры чалавек, абвінавачванне было памылкай".
Адвакат Карунаса Яўгенія Шчэрбач адмовілася размаўляць з "Народнай Воляй". Яна заявіла, што“не любіць і не разумее "Народную Волю", таму ніякіх каментарыяў даваць не будзе.
Кропка ў справе намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутата Мінскага гарсавета Уладзіміра Карунаса яшчэ не пастаўлена. Мы і надалей будзем назіраць за тым, у які бок схіляцца вагі правасуддзя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники