UDF

Новости

Нацыяналісты незадаволеныя заявамі Парашэнкі

www.udf.by
20.10.2009
Ва Ўкраіне з нецярплівасцю чакаюць кіраўніка Беларусі, візіт якога пойдзе на карысць абодвум краінам, як у эканамічным, так і палітычным плане. Пра гэта сказаў падчас свайго візіта ў Мінск міністр замежных спраў Украіны Пётр Парашэнка. Украінскіх нацыяналістаў абурылі заявы ў Мінску аднаго з лідэраў памаранчавай рэвалюцыі.

Пётр Парашэнка паведаміў, што цалкам задаволены перамовамі з беларускім кіраўніцтвам:

"Мы сапраўды дасягнулі поўнага ўзаемапаразумення па ўсяму комплексу пытанняў. Гэта знакавы дзень украіна-беларускіх адносін", - сказаў ён і зазначыў, што гэта першы візіт міністра замежных спраў Украіны за доўгі час. Парашэнка таксама перадаў Лукашэнку запрашэнне наведаць Украіну з афіцыйным візітам.

Украінскія палітыкі неадназначна ўспрынялі словы Парашэнкі, які толькі ў гэтым месяцы ўзначаліў знешнепалітычнае ведамства Ўкраіны.

"Мы пазітыўна ўспрынялі само прызначэнне Парашэнкі, але яго выказванні ў Мінску не могуць не ўсхваляваць", - сказаў www.udf.by лідэр арганізацыі "Нацыянальны альянс" Ігар Гузь.

Украінскіх нацыяналістаў абурыў той факт, што падчас візіту ўкраінскі міністр не закрануў пытання правоў чалавека.

"Мы бачым, што ў Беларусі працягваюць парушацца права грамадзянаў, пра што сведчыць і апошняя акцыя салідарнасці 16 кастрычніка. Пытанне правоў і свабодаў павінны быць адной з асноўных умоваў нашых міжнародных зменаў. Пра гэтыя ўмовы мы казалі на Майдане, адным з лідэраў якога быў якраз Парашэнка", - дадаў украінскі палітык.

Алесь Пехціеў



Перейти на сайт