Пахаванне Альгерда Невяроўскага – заўтра а 12-й гадзіне
Пахаванне журналіста Радыё Рацыя Альгерда Невяроўскага пройдзе ў аўторак, 20 кастрычніка, на могілках у Калодзішчах. Развітальная працэсія распачнецца а 12-й гадзіне ад дома, дзе жыў журналіст у Менску, – вуліца Каліноўскага, д.40, кв.16.
Альгерд нарадзіўся 19 жніўня 1969-га году ў Менску. У 1995 годзе закончыў гістарычнае аддзяленне каталіцкага Універсітэту імя Кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве са званнем магістра. З таго часу працаваў у асноўным журналістам.
Два гады ў газеце "Наша слова", затым у газеце "Свабода". Супрацоўнічаў у якасці карэспандэнта з расейскай газетай «Камерсант». Цягам сямі гадоў, да 2005 году, быў карэспандэнтам польскай рэдакцыі радыё Бі-Бі-Сі.
Працяглы час, з 1996-га па 2007 год, быў карэспандэнтам Радыё Свабода ў Менску, на якім гучалі яго каментары, нарысы і паведамленні са сферы палітычнага, рэлігійнага і грамадскага жыцця. З 2007 году жыў і працаваў журналістам Радыё Рацыя ў Беластоку.
Альгерд Невяроўскі памёр ва ўзросце сарака гадоў 1 кастрычніка 2009 году ў Беластоцкім шпіталі. Прычынай смерці стала затрыманне акцыі сэрца пасля ранейшага інфаркту.