Нацыянальную бібліятэку прызналі брыдкім будынкам
У рэйтынгу самых брыдкіх будынкаў свету, які склаў часопіс Travel + Leisure, Нацыянальная бібліятэка Беларусі заняла 10-е месца з 15. Сярод іншых будынкаў, якія патрапілі ў спіс – бібліятэка Гаральда Вашынгтона ў Чыкага, будынак Брытанскай выведкі ў Лондане, гатэль Ryugyong у Пхеньяне.
Пра мінскі архітэктурны "алмаз" аўтары рэйтынгу часопісу "Travel + Leisure"напісалі:
"Вы не можаце сапраўды ненавідзець гэты будынак, 23-трохпавярховы ромбакубаактаэдр, складзены з 8 трохкутных і 18 квадратных шкляных панэляў, калі яны ноччу зіхацяць рознымі колерамі. Урэшце цяжка зайздросціць бібліятэцы з такой "сэксапільнасьцю". Дызайнеры мусілі абмежавацца гэтым. Аднак яны пасадзілі "алмаз" на аснову, спраектаваную з няправільных ярусных колаў, вялізных трохкутнікаў, адкідных крылападобных створак.
Пераможцы абвешчанага ўрадам конкурсу архітэктары Міхаіл Вінаградаў і Віктар Крамарэнка хацелі зрабіць дасягненне ў архітэктуры. Урад хацеў атрымаць аб’ект, што прыцягваў бы турыстаў. Апошняе жаданне падаецца выкананым – адкрыццё будынку ў 2006 годзе сапраўды прыцягнула да сябе ўвагу".

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter