UDF

Новости

Збіральнік журавін напісаў адкрыты ліст беларускаму прэм’еру

Жыхар Ганцавіччыны Анатоль Хітрык звярнуўся з адкрытым лістом да прэм’ера Сяргея Сідорскага. У лісце паведамляецца, што сёлета мясцовыя ўлады плацяць па 1800 рублёў за кілаграм. Летась плацілі 5 тысяч.

"Я не толькі для сябе стараюся, але і для ўсіх землякоў. Наша праца вельмі цяжкая. Мы простыя сяляне з мокрымі нагамі, бо вады цяпер на балотах шмат. Стараемся, каб і нам было лепш, і дзяржаве добра. Паважаны Сяргей Сяргеевіч, я спадзяюся, што вы як прэм’ер-міністр вырашыце гэтае пытанне", — піша Анатоль Хітрык у лісце да прэм’ера.




Перейти на сайт