UDF

Новости

Лідэра рок-групы “Голая манашка“ выправілі ў Навінкі

www.udf.by
09.10.2009
Адбыўся суд па справе лідэра беларускага рок-гурта "Голая манашка" Фёдара Жывалеўскага, затрыманага па абвінавачанні ў парушэнні двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Па выніках судовага паседжання, музыканта вырашана адправіць на абследаванне ў рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя, больш вядомы пад ранейшай назвай "Навінкі". Тут мае прайсці экспертыза, якая зойме ад двух тыдняў да месяца, пасля чаго справу Жывалеўскага ізноў разгледзіць суд. Паводле абвінавачанняў у незаконным абароце наркотыкаў і арганізацыі прытону для спажывання наркотыкаў рокеру пагражае да 13 год турмы.

Зараз Фёдар знаходзіцца ў турэмным шпіталі ў чаканьні этапу.

Сяргей Нятрэба



Перейти на сайт