UDF

Новости

Тэатры Еўропы збяруцца на мінскай сцэне

"Наша Ніва"
07.10.2009
Сёння ў Мінску адкрываецца IV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Панарама".

Распачнецца тэатральны форум пастаноўкай "Пінскай шляхты" Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Цягам амаль месяца беларускія гледачы змогуць убачыць спектаклі па творах "Сон у летнюю ноч" Уільяма Шэкспіра, "Соня" Таццяны Талстой, "Голая праўда" Эрыка-Эмануэля Шміта, "Навальніца" Аляксандра Астроўскага.

Закончыцца фестываль 31 кастрычніка паказам "Арлекін – слуга двух гаспадароў" Карла Гальдоні.

У сёлетняй "Панараме" прымуць удзел тэатры з Беларусі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Швейцарыі, Эстоніі.

Пазнаёміцца з поўнай праграмай фестывалю можна тут.



Перейти на сайт