UDF

Новости

Мінюст абяцае праўкі ў артыкуле 193-1

"Наша Ніва"
02.10.2009
У межах штогадовай нарады АБСЕ па чалавечым вымярэнні, якая адбылася 30 верасня сёлета, прадстаўнікі Асамблеі арганізацыяў зладзілі круглы стол "193-1: Крымінальны пераслед за дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі".

На гэтым мерапрыемстве начальнік аддзела па рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі паабяцаў, што ў Крымінальны кодэкс будуць унесеныя праўкі адносна артыкула 193-1
У працы круглага стала "193-1: Крымінальны пераслед за дзейнасць незарэгістраваных арганізацыяў у Беларусі" удзельнічалі каля 30 чалавек з розных краінаў. Сярод прысутных былі прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Беларусі з Міністэрства замежных справаў, Міністэрства юстыцыі і Міністэрства унутраных справаў.

У межах круглага стала прадстаўнікі Асамблеі НДА Беларусі адзначылі: "Мы, усе выступоўцы, з’яўляемся крымінальнымі злачынцамі паводле беларускага заканадаўства. Але мы перакананыя, што праблема не ў нас, а ў законах і дзяржаве, якая аўтаматычна запісвае ў злачынцы тысячы беларускіх грамадзянаў, адначасова масава адмаўляючы ў рэгістрацыі і забараняючы незарэгістраваныя ініцыятывы".

За апошні месяц дзейнасці кампаніі "Стоп 193-1" беларускія чыноўнікі некалькі разоў выказваліся, што ў хуткім часе крымінальная адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі зменіцца на адміністратыўную. Падчас круглага стала і падчас канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні чыноўнік з Мінюста, Алег Сліжэўскі, ў чарговы раз паабяцаў, што змены ў Крымінальны кодэкс будуць унесеныя. Ніякіх канкрэтных заяваў, калі будзе зменена заканадаўства ці якія канкрэтна праўкі плануюцца, Сліжэўскі не зрабіў.



Перейти на сайт