UDF

Новости

Чарнагорыя ўвяла візавы рэжым з Беларуссю

Раней Чарнагорыя планавала ўвесці візавы рэжым з 25 сакавіка гэтага года.

Аднак Міністэрства замежных справаў Беларусі накіравала шэраг прапановаў, скіраваных на захаванне бязвізавага рэжыму ўзаемных паездак грамадзянаў, вызначанага двухбаковым пагадненнем аб адмене візаў ад 4 сакавіка 1999 года.

Як паведамляла прэс-служба беларускага МЗС, афіцыйны Мінск прапанаваў Чарнагорыі правесці ў найбліжэйшы час кансультацыі дзеля ўрэгулявання гэтага пытання.

Пасля разгляду прапановаў МЗС Чарнагорыі заявіў аб гатовасці да кансультацый і што бязвізавы рэжым захаваецца да 1 кастрычніка 2009 года.

Магчымасць увядзення візавага рэжыму Чарнагорыя звязвала з абавязкамі перад Еўрасаюзам.



Перейти на сайт