Курсы беларускай мовы ад АНТ
Адмысловая праграма ідзе ў эфіры "Нашего утра". Вядуць праграму спявак Андрусь Такінданг ды намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім.
На гэтую праграму карэспндэнт "Нашай Нівы" звярнуў увагу сёння раніцай, пераключыўшы з "Еўраньюс" на АНТ, каб даведацца прагноз надвор’я.
Падводка была наступная. Вядучы Валеры Кашчэеў кажа, што згодна з даследаваннямі Інфармацыйна‑аналітычнага інстытута пры Адміністрацыі прэзідэнта, па‑беларуску пастаянна гавораць 12% насельніцтва.
"Натуральна, - дадае Люся Лушчык, — большасць гаворыць па‑руску, значны працэнт — ужываючы беларускія і рускія словы".
"А ці ведаеце вы, што такое ровар?" — пытаецца спадар Кашчэеў — і пачынаецца перадача Андрэя Такінданга.
Спявак глядзіцца ў кадры стыльна і натуральна. Ён патлумачыў, што азначаюць словы ровар і імбрычак (праўда, чамусьці напісалі ровэр, але там таксама вялося і пра англійскую марку машыны), потым спадарыня Алена Анісім распавяла, дзе і калі гэтыя словы ўжываюцца.
Збольшага перадача пакінула пазітыўнае ўражанне, магчыма, дязкуючы харызме і нязмушанасці спадара Такінданга.