Удзельніцы міжнароднай дэлегацыі адмовілі ў візе
"Адной з удзельніц нашай місіі не далі беларускай візы — гэта факт, які варта ўлічваць", — з такога паведамлення распачалася раніцай 22 верасня сустрэча дэлегатаў міжнароднай журналісцкай місіі з рэдактарамі недзяржаўных беларускіх СМІ.
Візы не атрымала сябра арганізацыі Civil Rights Defenders (былога Шведскага Хельсінкскага камітэта) Яханна Кураш.
Гэтага факту астатнія ўдзельнікі дэлегацыі не распаўсюджвалі ў першы дзень пасля прыезду — у спадзеве на тое, што ёй яшчэ дазволяць уезд у краіну. Паколькі 23 верасня візіт місіі заканчваецца, цяпер такіх спадзеваў ужо няма.