Уладзімір Усхопчык: Хто страляў у Вільні? Спытайцеся ў Масквы
Экс-намеснік міністра абароны Беларусі Уладзімір Усхопчык, якога шукае Генеральная пракуратуры Літвы, адказаў на пытанні Радыё Свабода.
Генерал-лейтэнант у адстаўцы Уладзімір Усхопчык, камандзір віленскага гарнізону савецкага войска ў 1991 годзе і былы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь на пачатку 2000-х гадоў, цяпер працуе ў кампаніі "Белзнешпрамсэрвіс".
Уладзімір Усхопчык сказаў, што ні ад каго не хаваецца і гатовы адказаць на нашы пытанні. Я нагадаў былому намесніку міністра пра размову адносна яго, што вялася ў Вільні падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі. "Калі ёсць прэтэнзіі да тых, хто жыве ў нас, тады ёсць міжнародныя правілы, у адпаведнасці зь якімі вы можаце выставіць прэтэнзіі", — адказаў Аляксандр Лукашэнка, паводле яго прэс-службы, літоўскім журналістам, якія пацікавіліся, чаму Мінск не выдае Літве Уладзіміра Усхопчыка. — "Калі ласка, прывязіце матэрыялы, і мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні", — яшчэ цытуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнку.
Я запытаў ва Уладзіміра Усхопчыка, ці не баіцца ён, што цяпер яго выдадуць у Літву, дзе яго падазраюць ва ўдзеле ў "спробе перавароту" ў студзені 1991 году? На гэта Уладзімір Усхопчык адказаў, што ні ў чым не вінаваты:
"Тое, што пра мяне кажуць, быццам я прымаў рашэнні, пасля чаго загінулі людзі, гэта цалкам няпраўда. Як маглі загінуць людзі, калі я нават не даваў каманды, каб асабовы склад атрымліваў боепрыпасы? І другое, гэта больш палітычныя падзеі. Вінаватых трэба шукаць не ў Мінску, а ў іншым месцы".
Уладзімір Усхопчык дагэтуль не выключае, што падзеі студзеня 1991 года, калі падчас захопу вайскоўцамі тэлецэнтра загінулі мірныя жыхары, маглі быць "правакацыяй", а "трупы да тэлевежы звозіліся з усёй Літвы". Пры гэтым генерал не кажа ўсяго, што ведае пра ўдзел вайскоўцаў у тым канфлікце:
Карэспандэнт: "А як вы думаеце, хто былі тыя салдаты, якія штурмавалі тэлевежу?"
Усхопчык: "Справа не ў тым, хто там быў. Я шмат ведаю, хто там быў і адкуль. Гэтае пытанне трэба адрасаваць да Масквы, да таго кіраўніцтва. А за сваіх я адказваю, што ніводзін патрон для гэтых мэтаў не патрапіў да салдата ці афіцэра гарнізону".
Чаму пры гэтым Уладзімір Усхопчык ухіляецца ад размовы з літоўскімі следчымі, якія расследуюць гэтую справу і падазраюць яго ва "ўдзеле ў спробе перавароту"?
"Я чаму з'ехаў? Мяне перавялі паводле службы. А ў Вільнюс я прыехаў з Аўганістану, Вільнюс — прыгожы горад, прыгожая краіна. Я ўвогуле збіраўся там застацца. А тут нейкі пераварот рабіць мне, камандзіру дывізіі? Смешна".
Карэспандэнт: "А калі б вас зараз выклікалі ў літоўскую пракуратуру, вы б з'явіліся?"
Усхопчык: "У літоўскую пракуратуру? А ў мяне ёсць свая пракуратура, нашай рэспублікі".
Паводле экс-намесніка міністра абароны спадара Усхопчыка, да яго беларуская пракуратура ніколі не звярталася, як і літоўская. Уладзімір Усхопчык сказаў, што яшчэ 18 гадоў таму ён даваў тлумачэнні ў гэтай справе следчым Савецкага Саюзу, але "той краіны ўжо няма".
У Генеральнай пракуратуры Літвы паведамілі, што адтуль з 1993 году неаднаразова дасылаліся запыты ў Рэспубліканскую пракуратуру Беларусі адносна Уладзіміра Усхопчыка ў сувязі з падзеямі 1991 году. Галоўны пракурор аддзела міжнародных сувязяў і прававой дапамогі Раландас Тыліндзіс сказаў, што Уладзімір Усхопчык разам з некаторымі іншымі людзьмі застаецца падазроным у справе, якая дагэтуль не закрытая:
"Танкі, якія былі ў дывізіі пад кіраўніцтвам Усхопчыка, не маглі апынуцца каля тэлевежы без яго ведама. Таму мы мяркуем, што маем падставы задаць пытанні адносна нашых падазрэнняў".
Раландас Тыліндзіс мяркуе, што ў сувязі з заявамі Аляксандра Лукашэнкі адносна Уладзіміра Усхопчыка "з'явіўся новы імпульс у расследаванні гэтай справы".