UDF

Новости

Скарочаны графік - яшчэ на месяц

Паводле загада дырэктара бярозаўскага шклозавода "Нёман"” на прадпрыемстве на месяц працягнуты рэжым скарочанага працоўнага часу.

Няпоўны працоўны дзень дырэкцыя прадпрыемства абгрунтавала тэхнічнымі прычынамі, якія палягаюць на адсутнасці магчымасці правядзення своечасовага рамонту абсталявання ў сувязі з недахопам неабходных матэрыялаў.

Дзеля таго каб пазбегнуць прастою, працоўным на месяц працягнуты чатырохгадзінны рэжым працы, што выклікала незадавальненне супрацоўнікаў прадпрыемства, чые заробкі істотна скараціліся: на іх думку скарачэнне працоўнага часу наўпрост звязана з кепскім фінансавым становішчам прадпрыемства.

Працоўныя шклозавода "Нёман" лічаць, што дырэктар прадпрыемства паводле заканадаўства за месяц павінен быў папярэдзіць іх аб істотных змяненнях умоваў працы, у сувязі з чым рыхтуюць скаргу ва упраўленне дэпартамент існпекцыі працы па Гарадзенскай вобласці.




Перейти на сайт