UDF

Новости

Шок! Апазіцыянера катавалі ў міліцыі за бел-чырвона-белы сцяг

Вечарам 3 верасня ў Віцебску былі вывешаныя тры бел-чырвона-белыя нацыянальныя сцягі: на мосце Кірава, на плошчы Свабоды і каля медыцынскага універсітэта. На прыпынку грамадскага транспарту, насупраць універсітэта, міліцыя затрымала апазіцыйнага актывіста Алега Сургана.

У рэдакцыю "ННВ" дазваніўся сябра спадара Сургана Сяржук Каваленка, які паведаміў, што, са слоў Алега, міліцыянты ў яго спыталі дакументы, а потым завезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пачалі катаваць.

Як распавёў Каваленка, Алега Сургана падвешвалі на кайданках да кратаў, білі галавой аб унітаз і плявалі на яго.

Са слоў Сержука Каваленкі, ў Алега моцна збіты твар. Актывістам удалося выклікаць хуткую, пад час тэлефанавання яны накіроўваліся ў 3-ю гарадскую бальніцу каб засведчыць пабоі.



Перейти на сайт