UDF

Новости

Yellow Brick Road: Лепш 100 сяброў, чым 100 рублёў

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY
01.09.2010
Мінская рок-група Yellow Brick Road паставіла рэкорд у беларускай музыцы па колькасці галасоў, запісаных у адным творы. У песні S.Y.S.T.R.N.R з іх новага альбому "Honeymoon" узялі ўдзел больш за 100 запрошаных вакалістаў.

Вакаліст аднаго з самых актыўных беларускіх гуртоў Ян Максімовіч распавядае, што на запіс другога альбому ім спатрэбіўся ўсяго месяц. Даўжэй за ўсё запісвалі песню пад назвай S.Y.S.T.R.N.R. Музыкі вырашылі паклікаць усіх сваіх блізкіх сяброў, каб кожны з іх адзначыўся ў трэку. Такім чынам набралося больш за 100 чалавек. Задача кожнага была заспяваць радок з прыпеву "Sell your soul to rock’n’roll".

Yellow Brick Road не выдаюць альбомы на лэйблах, усю сваю музыку яны выкладаюць у інтэрнэт. Іх альбом "Honeymoon" даступны для спампоўвання на афіцыйным сайце каманды.

Цяпер музыкі выправіліся ў тур у падтрымку свайго альбома, яны дадуць канцэрты ў Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы і Чэхіі, а пры канцы восені сыграюць у беларускай сталіцы.



Перейти на сайт