UDF

Новости

Вернікі “Новага жыцця“ сустракаюцца з амбасадарамі Еўразвязу

Пастар пратэстанцкай суполкі "Новае жыццё" Вячаслаў Ганчарэнка і юрыст царквы Сяргей Луканін запрошаныя на сустрэчу з амбасадарамі краінаў Еўразвязу.

Сустрэча запланаваная на 11 раніцы 25 жніўня.

Прадстаўнікі царквы распавядуць пра праблемы, з якімі сутыкнуліся вернікі, і пра сітуацыю на сённяшні дзень.

Ад 21 жніўня будынак царквы лічыцца маёмасцю Мінгарвыканкама. У любы момант вернікаў могуць гвалтоўна выселіць з будынка, які яны набылі і адрамантавалі за свае грошы.



Перейти на сайт