UDF

Новости

У цэнтры Мінска выбухнуў мікрааўтобус

Днём 24 жніўня ў цэнтры Мінска загарэўся мікрааўтобус маркі "Мэрседэс". Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Аўтобус гарэў на стаянцы насупраць філфака БДУ. Побач стаялі машыны, але пажарныя прыбылі хутка і паспелі патушыць полымя да таго, як яно перакінулася на бліжэйшыя аўто. Сам мікрааўтобус амаль цалкам згарэў.

У цэнтры Мінска выбухнуў мікрааўтобус


Прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Віталь Навіцкі пракаментаваў Еўрарадыё сённяшняе ўзгаранне мікрааўтобуса.

Віталь Навіцкі: "Пашкоджаны мікрааўтобус "Мерседэс-Спрынтэр" 1995-га года выпуску. Пашкоджаны салон, пашкоджана лака-фарбавае пакрыццё. Акрамя гэтага пашкоджана фарба на двух аўтамабілях, якія былі прыпаркаваныя побач".

Еўрарадыё: Ці спрацавала ў "Мерседэсе" выбуховае прыстасаванне?

Віталь Навіцкі: "Паведамленне мы атрымалі наконт пажару. Наконт прычынаў пакуль нічога сказаць не можам. Спецыялісты аглядаюць месца здарэння".



Перейти на сайт