UDF

Новости

Фальсіфікацыі праз хатняе галасаванне

www.udf.by
25.04.2010
Як паведамляе назіральнік ад Партыі БНФ на 73-м выбарчым участку 43-й акругі ў Савецкім раёне Мінска Аляксей Хадыка, спісы для галасавання па месцы жыхарства на гэтым участку ў парушэнне арт. 54 Выбарчага кодэксу складаліся паводле не заявак жыхароў, а нейкага іншага
прынцыпу.


Старшыня камісіі паказаў А.Хадыку спіс са 120(!) заявак на хатняе галасаванне. Аляксею Хадыку ўдалося далучыцца да аднае з дзвюх групаў членаў камісіі, якія выйшлі са скрынкамі. Суб'ектыўнае яго ўражанне - бальшыня людзей не чакала такіх гасцей (хаця ўрэшце
галасавалі).

Аб'ектыўныя факты - наяўнасць у спісе заявак на хатняе галасаванне імёнаў прынамсі чатырох нябожчыкаў (якія жылі пад адрасамі вул. Лук'яновіча, 39 і 47-1; вул. Літаратурная, 49-2; вул. 1-я Пасялковая, 100; людзі памерлі ад 2 да 5 гадоў таму). Многіх людзей не было дома, нямала адмаўлялася галасаваць. У парушэнне Выбарчага кодэксу члены камісіі ўпісвалі ў ведамасць іншых жыхароў абыходжаных кватэраў і намаўлялі іх прагаласаваць.

Аляксей Хадыка аформіў акт аб парушэньні Выбарчага кодэксу.

Па акрузе № 43 балатуецца Вінцук Вячорка, яго супернік ад улады - У.Галабурда.



Перейти на сайт