Беларускую студэнтку абрабавалі і згвалцілі ў ЗША

"Радыё Свабода"
11 августа 2009, 16:58
Як паведаміў прадстаўнік упраўлення крымінальнай паліцыі горада Вірджынія-Біч, здарэнне адбылося ў панядзелак уначы, калі беларуска вярталася з працы. (Дзяўчына працавала ў адным з матэляў гэтага курорта.)

На пустой вуліцы да яе падышоў незнаёмы афраамерыканец, які пад пагрозай пісталета запатрабаваў ад яе грошы, а потым ажыцьцявіў сэксуальны гвалт.

Паліцыя абвясціла незнаёмца ў вышук, а таксама заклікала арганізацыі, якія запрашаюць на лета замежных студэнтаў, азнаёміць моладзь з правіламі бяспекі ў начны час.

Паводле кіраўніцтва кампаніі "Хілтан", а таксама іншых курортных атэляў, для запрошаных на сезонную працу студэнтаў ладзіцца адмысловае навучанне.

Як падаюць мясцовыя СМІ, ад пачатку месяца гэта ўжо другі напад на студэнтак з СНД.

"Дагэтуль мы лічылі, што Вірджынія-Біч - гэта вельмі бяспечны горад, - кажуць дзяўчаты, якія прыехалі ў ЗША па студэнцкім абмене. - Не хацелася б думаць пра горшае, аднак трэба быць вельмі пільнымі".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Беларускую студэнтку абрабавалі і згвалцілі ў ЗША