АДС апытаюць аршанцаў
Да 25 красавіка — дня выбараў у мясцовыя Саветы – будзе цягнуцца апытанне насельніцтва ў Аршанскім рэгіёне. Кампанія стартуе ў сярэдзіне сакавіка. Такое рашэнне прыняў сёння прэзідыюм Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Новая кампанія вырасла з першапачатковай ідэі праймерыз, то бок папярэдняга рэйтынгавага выбару адзінага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднаных дэмсілаў. Аршанская кааліцыя дэмакратычных сілаў палічыла, што прыйшоў час зірнуць на сітуацыю і шырэй, і глыбей, кажа старшыня мясцовай арганізацыі Партыі БНФ Алесь Шутаў:
"Заўсёды палітыкі абапіраюцца на думку народа. Але рэдка хто пытаецца ў выбарцаў пра іх пазіцыю. Таму мы хочам высветліць зрэз грамадскай думкі жыхароў нашага рэгіёна".
Кіраўнік аналітычна-інфармацыйнай групы АДС Вацлаў Арэшка тлумачыць:
"Кампанію мы так і пазіцыянуем — як кампанію актывізацыі выбарцаў Аршаншчыны і высвятлення грамадскай думкі наконт патрэбы палітычнай альтэрнатывы. Як прыватнай альтэрнатывы ў выглядзе лідэраў апазіцыі і грамадскай думкі, так і ў выглядзе агітацыі і інфармавання па пазіцыі дэмакратычных сілаў у сувязі з сітуацыяй у Беларусі, крызісам. То бок паралельна будзе ісці распаўсюд нашых матэрыялаў і ідэяў".
Спадар Арэшка кажа: паколькі праймерыз фактычна ператвараецца ў апытанне, то змяняецца і форма дакумента, які атрымаюць жыхары Аршаншчыны:
"Замест бюлетэняў для галасавання будзе раздавацца анкета з некалькімі пытаннямі. Першае тычыцца таго, ці ёсць у Беларусі праблемы, якія не ў стане вырашыць дзейная ўлада? І калі яны ёсць, то высвятляецца роля апазіцыі — ці можа яна дапамагчы, ці можа чалавек супрацоўнічаць з апазіцыяй дзеля абароны сваіх інтарэсаў? І ўжо апошняе — прапануецца спіс асобаў, якія могуць быць падтрыманыя як альтэрнатыва Лукашэнку.
У гэтым сэнсе спіс застаецца адкрытым. Пры галасаванні грамадзяне могуць запісваць туды і іншыя прозвішчы. І ў гэтай сітуацыі самае галоўнае — не тое, хто там будзе першы, а, як мы і хацелі, колькі людзей возьме ўдзел у гэтай кампаніі".