“Свята беларускай мовы“ зменшылі ў маштабе і панізілі ў статусе

Сяргей Нятрэба, www.udf.by
24 февраля 2010, 17:06
Адміністрацыя ДК МТЗ адмовіла арганізатарам у правядзенні імпрэзы "Свята беларускай мовы", запланаванай на 24 лютага. Вечарына анансавалася, як самае маштабнае адзначэнне дня роднай мовы, а ў якасці гасцей туды былі запрошаныя такія асобы, як Уладзімір Арлоў і Лявон Вольскі. Мерапрыемства абяцаў наведаць і міністр культуры Павел Латушка.

У дзень правядзення "Свята беларускай мовы" арганізатару Кірылу Шыку патэлефанавалі з адміністрацыі Палаца культуры і паведамілі, што правядзенне імпрэзы немагчыма. Без тлумачэння прычынаў.

Прададзеныя глядачам квіткі давядзецца вярнуць, а сама імпрэза ў скарочаным выглядзе адбудзецца ў закрытым фармаце ва Універсітэце культуры. Справа ў тым, што "Свята беларускай мовы" – выпускная праца Кірыла Шыка, які сканчае режысёрскае аддзяленне гэтага універсітэта. Таму кіраўніцтва навучальнай установы выдзеліла для яе сваё памяшканне. Праўда, правесці яе афіцыйна і маштабна не атрымалася.

Адзін з ініцыятараў правядзення "Свята беларускай мовы" - кампанія "Будзьма беларусамі" выступіла з заявай, дзе адмовілася ад удзелу ў гэтым мерапрыемстве.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ “Свята беларускай мовы“ зменшылі ў маштабе і панізілі ў статусе