Камбінат-банкрут выставілі на продаж

"Еўрарадыё"
30 июля 2009, 12:55
Упершыню ў Пінску адбудзецца аўкцыён па продажы буйнога збанкрутавалага прадпрыемства. Прадаваць будуць ААТ "Пінскі хімкамбінат".

На продаж выстаўленыя 43 будынкі, 68 збудаванняў, 186 адзінак абсталявання, 4 транспартныя сродкі, зямельны ўчастак плошчай 4,5 гектара. Купіць усё гэта можна толькі ў комплексе. Пачатковы кошт — 3 мільярды 59 мільёнаў рублёў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Камбінат-банкрут выставілі на продаж