На помнiку 1000-годдзя Брэста дапусцiлi 75 арфаграфiчных памылак
У мiнулую суботу Брэст святкаваў свае 990-я ўгодкi. Да гэтай даты быў адкрыты помнiк, якi чамусьцi называецца "1000-годдзю Брэста". Помнiк сапраўды грандыёзны — тут i князь Уладзiмiр Васiлькавiч, i вялiкi князь Вiтаўт, i дзяржаўны дзеяч Мiкалай Радзiвiл Чорны, а таксама тры зборныя вобразы — фiгуры Мацi, Жаўнера i Летапiсца. Наверсе помнiка анёл-абаронца трымае крыж.
Абапал помнiка змешчаныя 12 бронзавых дошак, на якiх коратка напiсаная гiсторыя горада. Выкананыя надпiсы па-беларуску. Iх сэнс вельмi добры — гэта сапраўдны гiмн любiмаму гораду. Аднак...
Літары "ў" там няма ў прынцыпе, гэта значыць, усе 70 разоў, якія павінна быць літара "у нескладаовае" там стаіць "у доўгае".
А гэта — грубая арфаграфічная памылка. Ёсць і іншыя моўныя недахопы. Падрабязныя здымкі надпісаў мы перадалі кандыдату філалагічных навук Юрасю Бушлякову.
— Я выкладаў на фiлфаку БДУ, i за "у нескладовае" паводле правiлаў знiжаецца адзнака. У школе таксама гэта лiчыцца за памылку. А на цэнтралiзаваным тэставаннi адымаецца цэлы бал — бо гэта паўнавартасная арфаграфiчная памылка. Тое самае, што ў рускай мове напiсаць "ш" замест "щ" — i сказаць, што "у нас рысачкi не было ў шрыфце". Апроч таго, на дошках ёсць i iншыя памылкi. Напiсана "Днепра-Бугскi", а трэба "Дняпроўска-Бугскi", напiсана "асвЯчана", а трэба "асвЕчана", напiсана "аб БерасцЕ", а слушна — "аб БерасцI"... Калi б студэнт дапусцiў столькi памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!..
Цi яшчэ. Летапiсец на помнiку трымае ў руках кнiгу, дзе пазначаны арганiзатары ўсталявання помнiка. Дык вось, нават прозвiшча старшынi гарвыканкама там напiсанае з памылкай: па-руску замест "ПалышЕнков" значыцца "ПалышИнков". Перахрысцiлi i скульптара — спадар АндрЫюк стаў АндрЭюком.
У Брэсцкiм аблвыканкаме пра памылкi ведаюць.
— Яшчэ за 15 хвiлiн да адкрыцця помнiка была склiкана нарада з удзелам намеснiка мiнiстра культуры спадара Рылаткi, — кажа Леанiд Несцярчук, галоўны спецыялiст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама. — Там быў складзены пратакол, дзе зафiксаваныя ўсе памылкi i ўказана на неабходнасць тэрмiнова iх выправiць. Мяркую, што такое адбылося праз спешку — праект помнiка зацвярджалi 11 разоў, таму рабiлася ўсё ў апошнi момант. Але ўсё выправiм.