UDF

Новости

Эротыка ў Пінску за 3 тысячы рублёў

Такім чынам мясцовы аператар лічбавага тэлебачання спрабуе прыцягнуць гледачоў.

Мясцовая прыватная медыякампанія "Вараг" пачала прапаноўваць пінчукам тэлебачанне ў лічбавым фармаце. Кампанія сфармавала некалькі пакетаў праграм для продажу абанентам. Аднак з-за заканадаўчых абмежаванняў прапанаваныя тэлеканалы не адрозніваюцца ад каналаў, якія можна паглядзець у кабельных сетках.

Таму "Вараг" завабліае пінчукоў "клубнічкай". Усяго за 3 тысячы рублёў на месяц можна глядзець спецыяльны "Начны канал" з "якаснымі праграмамі для дарослай аўдыторыі".

Пінскія кабельныя аператары таксама спрабавалі паказваць эратычныя тэлеканалы. Аднак некалькі годаў таму на "патрабаванне грамадскасці" такія каналы былі адключаныя.



Перейти на сайт