UDF

Новости

Рыхтуюцца адстаўкі міністраў эканамічнага блоку

"Мы"
29.07.2009
Па інфармацыі "Мы", ў Адміністрацыі прэзідэнта ідзе абмеркаванне мэтазгоднасці замены шэрагу міністраў і намеснікаў прэм’ер-міністра.

У адстаўку, у прыватнасці, можа сысці міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, чыя адпаведная заява ляжыць у прэзідэнта. Па інфармацыі "Мы", ужо не першы раз – дасюль ягоныя просьбы аб звальненні Аляксандр Лукашэнка не задавольваў. Аднак апошнім часам, калі пачалася новая хваля кадравых зменаў ва ўладных колах, ахвотныя пакінуць свае высокія пасады перабываюць у вялікай надзеі. Тым больш некаторыя, як той самы Зайчанка, ужо дасягнулі пенсійнага ўзросту.

У адстаўку можа быць адпраўлены і 52-гадовы міністр гандлю Валянцін Чаканаў. Калі гэтак станецца, то гэта будзе ці не рэкорд кароткага знаходжання на пасадзе міністра. Кіраваць Міністэрствам гандлю Чаканаў стаў у студзені гэтага года. Кажуць, нібыта прэм’ер Сяргей Сідорскі надта незадаволены працай Чаканава, за якім стаіць нейкая іншая лобі-групоўка.



Перейти на сайт