Забойцаў пухавіцкага падпальшчыка амніставалі
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Жыткавіцкім райвыканкаме. З Сяргея Аліферовіча і Ігара Макарэвіча знялі судзімасць і яны ўжо працуюць.
Супрацоўніца Жыткавіцкага райвыканкама: "Яны патрапілі пад прэзідэнцкі ўказ. Іх цалкам вызвалілі і знялі судзімасць. Яны ўжо, хлопцы, на працы".
Як вядома, 9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі, аднак, гэты указ "засакрэцілі" і не апублікавалі на сайце прэзідэнта.
"Ён не будзе выходзіць на сайце. І не даваўся ў прэсу. Чаму мы не ведаем, нам яго самім не давалі", — паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе прэзідэнта.
Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч былі асуджаныя адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах.