БХД спрабуе зарэгістравацца праз суд
Сёння ў Мінску ў Вярхоўным Судзе Беларусі адбудуцца слуханні па скарзе аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".
Заснавальнікі партыі "БХД" абскардзілі ў Вярхоўным судзе рашэнне Міністэрства юстыцыі аб нерэгістрацыі. Адпаведная заява была пададзена 10 чэрвеня.
Заснавальнікі партыі лічаць рашэнне аб нерэгістрацыі беспадстаўным.
Нагадаем, чыноўнікі Мінюста спаслаліся на тое, што спіс заснавальнікаў і пратакол устаноўчага з'езду БХД змяшчае несапраўдныя звесткі. Яны зазначылі, што некаторыя падпісанты не змаглі назваць дакладную дату і месца правядзення ўстаноўчага з'езда. Пры гэтым у адказе гаворыцца, што некаторыя заснавальнікі падпісваліся, не ведаючы, пад якім менавіта дакументам ставяць свой подпіс.
Сябры аргкамітэту дзеля стварэння БХД прыгадалі, што пасля таго, як яны перадалі дакументы на рэгістрацыю партыі ў Мінюст, пачалася беспрэцэдэнтная акцыя запалохвання заснавальнікаў арганізацыі.