Беларусь зноў прызналі несвабоднай краінай
Праваабарончая арганізацыя Freedom House выпусціла штогадовы агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў у свеце. Дакумент называецца "Свабода ў свеце 2009" і аналізуе стан свабоды ў 193 краінах. Беларусь зноў названая ў ліку несвабодных краінаў.
Паводле праваабаронцаў, у мінулым годзе 89 краінаў можна аднесці да катэгорыі свабодных, гэта на адну краіну менш, чым летась. Ва ўмовах свабоды пражывае звыш трох мільярдаў чалавек, альбо 46 працэнтаў ад сусветнага насельніцтва. 62 краіны (на 2 больш, чым летась) названыя "часткова свабоднымі".
"Несвабоднымі" названыя 42 дзяржавы (на адну менш, чым летась), у якіх жывуць 34 працэнта насельніцтва Зямлі. Трэба, аднак, адзначыць, што звыш палову ад гэтай лічбы складае насельніцтва самай вялікай несвабоднай краіны – Кітаю.
Па выніках 2008 году тры краіны палепшылі свой статус і перайшлі з катэгорыі несвабодных да часткова свабодных – Пакістан, Мальдывы, Бхутан. Тры краіны пайшлі ўніз - Сенегал цяпер толькі часткова свабодны, а Аўганістан і Маўрытанія перайшлі з часткова свабодных у катэгорыю несвабодных.
Усяго ж за 2008 год 34 краіны пагоршылі свае паказнікі, і толькі 14 палепшылі, хаця праваабаронцы адзначаюць, што ў большасьці выпадкаў пагаршэнне было нязначным.
Палітычныя і грамадзянскія свабоды арганізацыя Freedom House ацэньвае паводле сямібальнай шкалы, дзе 1 – гэта найлепшая адзнака, 7 – найгоршая. Краіны, якія атрымліваюць адзнаку 1 і 2 – называюцца свабоднымі, 3, 4 і 5 – "часткова свабоднымі", 6 і 7 – "несвабоднымі".
У катэгорыі "Палітычныя правы" Беларусь атрымала найгоршую адзнаку – 7 балаў, у катэгорыі "Грамадзянскія свабоды" – 6 балаў.
"Спадзяванні, што Лукашэнка аслабіць сваю хватку ў Беларусі, апынуліся ілюзорнымі", - пішуць аўтары Freedom House, узгадваючы асноўныя падзеі мінулага году. У жніўні 2008 беларускі рэжым вызваліў палітычных зняволеных і пагадзіўся дапусціць на парламенцкія выбары міжнародных назіральнікаў. Аднак назіральнікі прыйшлі да высновы, што выбары не адпавядалі міжнародным стандартам, і ніхто з апазіцыі не апынуўся ў парламенце.
Адначасова, рэжым прыняў новыя папраўкі ў заканадаўства, якія ўзмацнялі кантроль нам медыя і пашыралі яго на Інтэрнэт. Нягледзячы на моцны інтарэс Эўрасаюза ў паляпшэнні дачыненняў, адсутнасьць дэмакратычных рэформаў у Беларусі робіць любы прагрэс надзвычай складаным – робяць выснову праваабаронцы з Freedom House.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники