UDF

Новости

Масавая дактыласкапія ў Гародні

У Гародні пачалася масавая дактыласкапія мужчынскай часткі насельніцтва. Усе вайсковаабавязаныя ў абавязковым парадку павінны здаць адбіткі пальцаў у ваенкамаце.

Як патлумачылі "Рацыі" ў Гарадзенскім ваенным камісарыяце, захады ажыццяўляюцца згодна з беларускім заканадаўствам і ахопліваюць мужчын ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Адбіткі пальцаў у насельніцтва бяруць супрацоўнікі міліцыі, якія ў межах раследвання мінулагодняга выбуха ў Менску падчас святкавання дня незалежнасці фармуюць базу дадзеных.

Тых грамадзян, якія адмаўляюцца праходзіць працэдуру дактыласкапіі чакае крымінальная адказнасць за парушэнне існуючага заканадаўства.



Перейти на сайт