UDF

Новости

Пікеты ў гонар незалежнасці

Кааліцыя дэмакратычных сіл Магілёва мае намер 27 ліпеня правесці тры пікеты да 19 гадавіны прыняцця Вярхоўным саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Адпаведная заяўка накіраваная ў гарвыканкам на імя яго старшыні Віктара Шорыкава. Заяўку падпісалі дванаццаць партыйных, грамадскіх і прафсаюзных актывістаў.

Паводле адказнага сакратара кааліцыі Юрыя Новікава, пікетамі актывісты збіраюцца павіншаваць магілёўцаў са знакавай датай у адраджэнні дзяржаўнасці Беларусі. Свае акцыі апазіцыянеры маюць намер правесці на людных вуліцах цэнтра горада.

За апошнія два з паловай гады магілёўская ўлада не дазволіла мясцовым апазіцыянерам правесці ніводнага публічнага мерапрыемства. Рашэнні гарвыканкама актывісты абскарджвалі ў судовым парадку, але безвынікова.



Перейти на сайт