UDF

Новости

Сацыял-дэмакратаў не пусцілі на Дзень Незалежнасці

Раніцай 3 ліпеня міліцыя затрымала актывістаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) у Віцебску проста на выхадзе з кватэры.

Апазіцыянеры паўтары гадзіны правялі пад міліцэйскім наглядам. У сацыял-дэмакратаў канфіскавалі партыйныя сцягі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік партыі Алег Волчак.

Волчак: "Аляксандр Мікулін з Гнеўкам дабіліся ад уладаў, каб ім выдалі пропуск на сённяшняе мерапрыемства з зарэгістраванымі сцягамі ад партыі. Не паспелі яны выйсці з кватэры Гнеўкі, як іх адразу міліцыя затрымала, адвезлі ў РУУС. І прыйшлі не простыя ўчастковыя, а дазнавальнікі".

Пацярпелыя рыхтуюць скаргу на імя пракурора.



Перейти на сайт