UDF

Новости

Патоп у Ваўкавыску

30 чалавек эвакуіраваныя з затопленых дамоў пасля моцнага дажджу ў Ваўкавыску. Як паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, з-за падтаплення пацярпелі 98 дамоў.

Па словах ратавальнікаў, на адной з вуліц Ваўкавыска ўзровень вады дасягаў 1 метра. 30 жыхароў горада эвакуіравалі і часова рассялілі па сваяках.

Зранку 2 ліпеня ратавальнікі закончылі адпампоўваць ваду з гарадскіх вуліц.

Дарэчы, дажджы ў Ваўкавыскім раёне падтапілі не толькі горад. Каля адной з вёсак размыла 20 метраў дарогі з асфальтавым пакрыццём. Па словах Віталя Навіцкага, больш звестак пра падтапленні няма:

Навіцкі: "Не-не, больш нічога! Акрамя вёскі Вярэйкі, дзе ў возеры крыху вада паднялася, больш і не было нічога. Там невялічкі ўчастак дарогі — 20 метраў, і ўсё".



Перейти на сайт