Апазіцыя перазагрузіць адносіны з Масквой

Радыё "Свабода"
2 июля 2009, 12:34
"Нам патрэбна "перазагрузка" беларуска-расійскіх дачыненняў" – так сфармуляваў мэту двухдзённай паездкі ў Маскву старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Сёння і заўтра разам з Яраславам Раманчуком ён правядзе шэраг сустрэчаў з расійскімі экспертамі, навукоўцамі і палітыкамі.

Таксама прадугледжана вялікая прэс-канферэнцыя Лябедзькі і Раманчука для расійскіх журналістаў. На ёй беларускія апазіцыйныя палітыкі раскажуць пра сваё бачанне крызісу ў дачыненнях афіцыйных Масквы і Мінска.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Апазіцыя перазагрузіць адносіны з Масквой