UDF

Новости

Алкаголь і цыгарэты падаражэюць

Ад 1 ліпеня ў Беларусі адпаведна з прэзідэнцкім указам на 15% павышаны стаўкі акцызаў на алкаголь і тытунь.

Гэта зроблена "ў сувязі з неабходнасцю прыняцця мераў па мінімізацыі ўплыву ўсясветнага эканамічнага крызісу на эканоміку краіны, фармавання дадатковых фінансавых рэсурсаў".

Павелічэнне ставак акцызаў дазволіць у 2009 годзе дадаткова залучыць у бюджэт 85 мільярдаў рублёў.



Перейти на сайт