UDF

Новости

Галадоўка на ўладу не дзейнічае

udf.by
30.06.2009
30 чэрвеня сямёра актывістаў Гомельскай кааліцыі АДС прынялі рашэнне спыніць галадоўку пратэсту. Такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што 30 чэрвеня старшыня Цэнтральнага суда Гомеля прызначыў разгляд касацыйнай скаргі асуджаных актывістаў у Гомельскім абласным судзе на 22 ліпеня. Галадаць да гэтага часу не мае сэнсу.

Пра спыненне галадоўкі паведаміў Уладзімір Кацора. Палітык, які з 25 чэрвеня трымае сухую галадоўку, сказаў, што рашэнне фактычна прымалі ягоныя калегі. Уладзіміру Кацору цяжка гаварыць, стан яго нездавальняючы.

25 суд Цэнтральнага раёна Гомеля асудзіў пяцёх удзельнікаў акцыі памяці да дзесяцігоддзя з дня знікнення Юрыя Захаранкі да вялізных штрафаў. Уладзімір Кацора атрымаў трое сутак арышту, і ў СІЗО распачаў сухую галадоўку. Да акцыі пратэсту з патрабаваннем перагледзець вынесеныя прысуды далучыліся Анатоль Паплаўны, Юрый Захаранка, Пётр Кузняцоў, Валерый Рыбчанка, Святлана Міхальчанка, Уладзімір Сякерка.

Па выхадзе на волю 28 чэрвеня, Уладзімір Кацора прыняў рашэнне працягнуць галадоўку, яна доўжылася да сённяшнага дня.
30 чэрвеня старшыня суда Цэнтральнага раёна прызначыў разгляд касацыйнай скаргі асуджаных у Гомельскім абласным судзе на 22 ліпеня. Трымаць галадоўку да 22 ліпеня няма сэнсу. Тым больш, што ўлады не звятаюць увагі на галадоўку.

"Улады прадэманстравалі поўнае нежаданне абараняць нашы правы; на іх не ўздзейнічае нават тое, што людзі ідуць на крайнія меры, на галадоўку", - адзначыў актывсіт АГП Васіль Палякоў.

Галадоўка спыненая – што далей? "Будзем працягваць інфармацыйную вайну і спрабаваць націснуць на пракуратуру і суд", - рэзюмаваў старшыня Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валерый Рыбчанка.

Глеб Хмяльніцкі



Перейти на сайт