Піраты дабраліся да Украіны

"Еўрарадыё"
29 июня 2009, 14:38
Пірацкая партыя, прадстаўленая ў Еўрапарламенце, неўзабаве з'явіцца ва Ўкраіне. Пра гэта Еўрарадыё распавёў заснавальнік шведскай Партыі піратаў Рыкард Фалквінг (Rickard Falkvinge).

Ён адзначыў, што падобныя партыі існуюць на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Беларусы пакуль не праявілі ініцыятывы, каб стварыць сваю пірацкую партыю, а вось украінцы ўжо актыўна гэтым займаюцца:

Рыкард Фалквінг: "Я чуў, што ва Украіне ствараюць Партыю піратаў. Я яшчэ не размаўляў з імі, але чуў, што партыя пачынае паўставаць".

Агулам на свеце існуе каля 20 падобных партый, але найбольш разбудаваныя структуры знаходзяцца ў Швецыі, Германіі ды Фінляндыі. Шведскія "Піраты" на сёлетніх выбарах у Еўрапарламент набралі 7,1 % галасоў, што дало ім адно месца ў парламенце. Асноўныя мэты партыі — гэта змена рэгуляцый аб аўтарскіх правах, гарантаванае права на прыватнасць для ўсіх грамадзян і свабода ў карыстанні файламі праз інтэрнэт(для прыватнага ўжывання).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиГлавные новости ❯ Піраты дабраліся да Украіны