Кітайскія вугальшчыкі спяюць на “Славянцы“

У апошнія некалькі год на "Славянскім базары ў Віцебску" вельмі цёпла сустракаюць творчыя калектывы з Паднябеснай. Летась на фестываль прыязджалі артысты Шанхайскага педагагічнага універсітэта. У 2006 годзе віцебскіх гледачоў надзвычай уразіла выступленне галоўнай цыркавой трупы Кітая "Сі Юй".

А сёлета на фестываль прыедуць артысты Усекітайскага ансамбля песні і танца. У склад гэтага калектыва ўваходзяць 16 чалавек, якія з’яўляюцца супрацоўнікамі вугальнай прамысловасці Кітая. Ансамбль павінен даць тры канцэрты ў Віцебску, запланавана таксама выступленне ў адным з раёнаў вобласці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ